5 мая сусветны дзень рэалізацыі

5 Мая -- Сусветны Дзень Рэалізацыі

5 мая абвешчаны Сусветным днём Рэалізацыі ў гонар Шры Матаджы Нірмалы Деві, заснавальніцы медытацыі Сахаджа Ёгі

Фонд Сусветнай Сахаджа Ёгі Шры Матаджы Нірмалы Деві з гонарам абвяшчае 5 мая Сусветным днём Рэалізацыі, ўшаноўваючы працу і бачанне заснавальніцы Сахаджа Ёгі, Шры Матаджы Нірмалы Деві. На працягу многіх гадоў Шры Матаджы медытавала і вывучала сутнасць чалавека, што дазволіла ёй 5 мая 1970 года ў Нарголе, Індыя, адкрыць апошні тонкі энергетычны цэнтр – Сахасрару чакру (крынічка), якая месціцца ў лімбічнай вобласці мозгу.

Гэта беспрэцэдэнтнае адкрыццё адчыніла дзверы ў новую эпоху вызвалення праз унутранае пераўтварэнне. Шры Матаджы адкрыла працэс, які здолеў выклікаць духоўнае прабуджэнне ў вялікай колькасці людзей. Гэта прабуджэнне, вядомае як самарэалізацыя, уяўляе сабой актывацыю жыццёвай энергіі Кундаліні, што існуе ўнутры кожнага чалавека. Няма неабходнасці сыходзіць ад грамадзства, практыкаваць аскезу на вяршыні гары. Гэтае далікатнае прабуджэнне можна атрымаць спантанна, проста папрасіўшы аб гэтым.

У аснову медытацыі, якую яна назвала Сахаджа Ёгай, Шры Матаджы заклала самарэалізацыю. Выключнасць гэтай практыкі, тое, што адрознівае яе ад іншых метадаў, – стан "бясдумнай усвядомленасці". Ёг дасягае стану ментальнай цішыні без дапамогі візуалізацыі або іншых формаў ментальнай канцэнтрацыі. За апошнія 40 гадоў медытацыя Сахаджа Ёгі хутка распаўсюдзілася і зараз практыкуецца больш чым у 100 краінах свету. Дзякуючы медытацыі па метаду Сахаджа Ёгі, практыкуючыя розных паходжанняў знаходзяць мір, задавальненне і дабрабыт.

Будучы студэнткай, Шры Матаджы ўдзельнічала разам з Махатмай Гандзі ў негвалтоўнай барацьбе за незалежнасць Індыі, была двойчы намінаваная на Нобелеўскую прэмію міру і атрымала Медаль міру ААН у 1989 годзе. Яна прысвяціла больш за 40 гадоў падарожжам па свеце, распаўсюджваючы сваё пасланне міру і адзінства праз медытацыю Сахаджа Ёгі. Унікальная сярод так званых гуру свайго часу, яна падкрэслівала, што кожны чалавек носіць у сабе насенне свайго ўласнага майстэрства. Кожны можа стаць сваім уласным гуру без патрэбы ў догмах ці рытуалах.

Шры Матаджы пайшла з жыцця ў 2011 годзе, але яе спадчына працягваецца ў жыцці і грамадскай дзейнасці яе паслядоўнікаў па ўсім свеце. Яна неаднаразова падкрэслівала, што кожны чалавек мае права атрымаць сваю самарэалізацыю бясплатна. Працэс перадачы гэтага досведу ўсім жадаючым працягваецца гэтак жа моцна, як і ў часы, калі яна асабіста прапаноўвала гэты досвед на шматлікіх публічных праграмах.

5 мая, магчыма, аднойчы будзе прызнаны як самая важная гадавіна ў гісторыі чалавецтва. А пакуль гэты дзень будзе служыць універсальным і прыемным успамінам пра "гуру ўсіх гуру" і настаўніцу ўсіх настаўнікаў, што прынесла адчувальную і значную духоўнасць у сучасны свет.

Гэты артыкул быў упершыню апублікаваны 3 мая 2013 года.