Парамчайтанья
Боскі прахладны вецярок несвядомага
У розных культурах існуюць шматлікія назвы для ўніверсальнай сілы Божай любові: Пнеўма (па-грэчаску), Руах (па-габрэйску), Асас (па-арабску), Дао (па-кітайску), вецер Святога Духа, вада жыцця. Усе яны азначаюць адно і тое ж — любячую, разумную і ўсёахопную энергію тварэння. Свядомасць і энергія з'яўляюцца асноўнымі фактарамі. Усё астатняе другаснае. Гэта прычынная энергія пранікае праз увесь космас. Шры Матаджы называе гэтую ўсюдную энергію «Парамчайтанья».
Гэтую ўсюдную энергію адчуваюць як халадок або «вібрацыі», што адчуваецца пасля самарэалізацыі. Асабліва адчуваецца энергія над макаўкай галавы і на далонях рук. У медытацыі, калі наша Кундаліні падымаецца праз Чакры, мы можам адчуваць яе ўнутры пазваночніка ў месцах размяшчэння кожнай Чакры, а часам і на пэўных пальцах, якія адпавядаюць Чакрам. Адчуванне вібрацый не толькі дае нам поўную карціну рэальнасці, таксама вібрацыі вырашаюць любую сітуацыю на карысць дабрабыту для нас, нашых блізкіх і ўсяму атачэнню.
Многія практыкуючыя Сахаджа-йогі былі здзіўлены дакладнасцю і эфектыўнасцю вібрацый боскай любові, якія поўнасцю ахінаюць і кіруюць нашым паўсядзённым жыццём, пры гэтым не рушаць нашай свабоднай волі. Простая аналогія — інтэрнэт, які дазваляе вырашаць мноства праблем, з якімі мы сутыкаемся штодзённа, без неабходнасці мець экспертныя веды ў пэўнай сферы жыцця. Падобна да інтэрнэту, нам трэба толькі правільна падключыцца да гэтай усюднай сілы, што мы лёгка можам зрабіць у сваёй штодзённай медытацыі.