Грамадскае жыццё

Грамадскае жыццё

Данясенне паслання свету.

Калі дзеці Нірмалы Шрываставы выраслі і ўладкаваліся ў жыцці, яна змагла надаваць больш часу і ўвагі грамадскай сферы. Пакуль яе муж узначальваў Міжнародную марскую арганізацыю ААН у Лондане, яна пачала сваю духоўную дзейнасць з невялікай групай людзей у гэтым горадзе. Яна таксама пачала падарожнічаць па краіне, праводзіла лекцыі і дзялілася вопытам самарэалізацыі. Неўзабаве Нірмала стала вядома пад ганаровым тытулам Шры Матаджы, што азначае "Паважаная Маці", бо людзі навокал прызналі яе выбітныя духоўныя і мацярынскія якасці.

Шры Матаджы ніколі не брала грошы за свае лекцыі ці за дачу самарэалізацыю. Яна была перакананая, што абуджэнне духоўнай энергіі, што дрэмле ў кожным з нас, з'яўляецца нашым прыроджаным правам - за гэта нельга плаціць. Распрацаваны Шры Матаджы метад медытацыі праз самарэалізацыю атрымаў назву Сахаджа Ёга. Спачатку Шры Матаджы засяродзілася на Злучаным Каралеўстве, там яна данесла сваё пасланне да аўдыторыі ў невялікіх гарадках і ў буйных мегаполісах. Падчас сваіх вандровак па краіне, яна давала інтэрв'ю на радыё і тэлебачанні. Яна чытала лекцыі ў грамадскіх залах, праводзіла гадзіны пасля сустрэч за гутаркай з з аўдыторыяй, цярпліва выслухоўвала  гісторыі і праблемы кожнага да давала парады.

Такі фармат дзейнасці захоўваўся ў 1980-х гадах, калі Шры Матаджы пачала падарожнічаць па Еўропе, Аўстраліі і Паўночнай Амерыцы. Яна бясплатна навучала Сахаджа Ёзе ўсіх жадаючых і ўдзельнічала ў ажыўленых дыскусіях і сесіях пытанняў і адказаў аб ролі духоўнасці ў сучасным свеце.

У 1990-х гадах яе паездкі ахапілі Паўднёвую Амерыку, Усходнюю Еўропу, Азію і Ціхаакіянскі рэгіён.

Шры Матаджы была ўладальніцай многіх ганаровых узнагарод і доктарскіх ступеняў ад інстытуцый з усяго свету. У 1995 годзе яна выступіла на Чацвёртай сусветнай канферэнцыі па становішчы жанчын у Пекіне, а таксама з прамовай аб сусветным свеце ў ААН.

Shri Mataji with Queen Elizabeth II
ശ്രീ മാതാജി എലിസബത്ത് രാജ്ഞിയോടൊപ്പം

У 1997 годзе Клаэс Нобель выказаў сваё захапленне Шры Матаджы і Сахаджа Ёгай, якую ён апісаў як "арыенцір для вызначэння правільнага і няправільнага" і як "крыніца надзеі для чалавецтва".

Набыццё заключаецца ў міры, якога вы дасягнулі, у любові, якую вы развілі, у спагадзе, якую вы можаце выпраменьваць, у ступені адносін і ўзаемаразумення, якія вы здольныя ўсталяваць з іншымі.

Explore this section