Чытальны пакой
З усей спадчыны, што засталася пасля Шры Матаджi, магчыма, найвялікшым з'яўляецца шырокая калекцыя яе прамоваў, інтэрв'ю для прэсы, лекцый, кніг і творчых работ. Зараз гэта ўсё захавана ў лічбавым выглядзе на карысць будучых пакаленняў..
З 1970 года да свайго сыходу ў 2011 годзе Шры Матаджы падарожнічала па шасці кантынентах, распаўсюджваючы пасланне аб тым, што самарэалізацыя даступная кожнаму, незалежна ад паходжання або духоўнай арыентацыі. Яе асоба моцна адрознівалася ад традыцыйнай выявы строгага і аскетычнага гуру – як маці, яна заўсёды дзялілася сваімі ведамі з любоўю. Яе прамовы і працы напоўнены мудрасцю і практычнымі рэкамендацыямі. Шры Матаджы закранала усе магчымыя тэмы: ад выхавання дзяцей да сельскай гаспадаркі, ад кіравання фінансамі да вялізнага чалавечага патэнцыялу духоўнай эвалюцыі.
Вось некалькі ўрыўкаў з гэтага багатага і шырокага збору тэкстаў. Чытачы могуць заўважыць, што ўнікальная і спантанная мова Шры Матаджы не падвяргалася рэдагаванню або зменам.