Прасвятляючыя Сустрэчы

Прасвятляючыя сустрэчы

Яе бязмернае спачуванне і любоў да чалавецтва

Аднойчы на ​​пытанне журналіста ў Англіі: «Ці былі ў вас расчараванні?» Шры Матаджы адказала: "У мяне не было ні сустрэч, ні расчараванняў!" Смех, які загучаў услед, стаўся нярэдкім для размовы са Шры Матаджы. Размовы з ёю часта былі жартаўлівымі, незвычайнымі і маглі прымаць нечаканы абарот.

Шры Матаджы валодала здольнасцю выяўляць сувязі паміж тэмамі, якія большасць людзей дагэтуль не бачыла. Гэта рабіла яе прамовы і гісторыі прывабнымі, чароўнымі і запамінальнымі. Шры Матаджы выступіла з тысячамі такіх прамоваў, заўсёды павучальных, заўсёды асветніцкіх. Яе пашпарт быў таўшчынёй амаль у дзюйм, меў пячаткі з візамі многіх краін свету. Яна наведвала краіны свету з адным нязменным намерам: дагрукацца да як мага большай колькасці людзей і даць ім самарэалізацыю.

Яна сустракалася з тысячамі людзей, але не ў серыі кароткіх прывітанняў і развітанняў. Яна настройвалася на любога чалавека перад сабой: свецкага і ​​заможнага альбо сціплага вяскоўца. Шры Матаджы паглыблялася ў існасць чалавека, таму што для яе кожны меў значэнне, кожны меў патэнцыял.

Менавіта патэнцыял укожным чалавеку натхніў Шры Матаджы на працу. Здольнасць кожнага чалавека стаць Духам, падключыцца, дасягнуць самарэалізацыі. Некаторыя людзі пазнавалі Шры Матаджы, некаторыя - не. Гэта залежала ад стану асобы і ад таго, дзе яна знаходзілася ўнутры тых людзей, але не ад таго, кім яна была. Адны бачылі яе, успрымалі, набліжаліся, іншыя адварочваліся...

А кім была Шры Матаджы? Якой была Шры Матаджы? Шры Матаджы была гуру. А што такое гуру? – Слова гуру мае вельмі канкрэтнае значэнне: Гу = няведанне, Ру = рассейвальнік. Такім чынам, гуру павінен мець магчымасць ліквідаваць духоўнае невуцтва і ілюзіі, якія паглынаюць чалавечы стан.

Тыя, хто наблізіліся адчулі, што Шры Матаджы была сапраўднай, axis mundi, Маці Боскай. Яна валодала здольнасцю, прыроджанай здольнасцю дапамагаць людзям працаваць і вырашаць іх уласныя праблемы. Яе магія была падобная на магію зацятага садоўніка, які прарошчвае насенне, якое прывядзе да росквіту і плёну чалавека.

“Мудрасць ззяе і не завядае
Лёгка распазнаецца тымі, хто любіць яе,
І знаходзіцца тымі, хто шукае яе.
Яна спяшаецца паказаць сябе тым, хто прагне яе.
... Сама шукае годных яе
І літасціва з'яўляецца ім на іх шляху».
- Мудрасць Саламона, глава 6, вершы 12-17

Пасыл Шры Матаджы быў цвёрдым: «Стань сам сабе Гуру, стань Духам». Аднак гэта часам аказвалася крыху больш складана. Такая мэта патрабавала рашучасці і дысцыпліны.

Слабая і рассеяная ўвага, разгубленасць, лянота, нізкая самаацэнка і незлічоная колькасць іншых праблем будуць перашкаджаць здольнасці і рашучасці кожнага чалавека працаваць над сабой, сачыць за сабой, цалкам рэалізаваць свой патэнцыял.

У гэтым працэсе, як Гуру, Шры Матаджы магла быць жорсткай, як тыгр, магла здзіўляць, аднак ўсё ж як маці магла паводзіцца далікатна і цярпліва. Па-мацярынску яна імкнулася натхняць і ўзвышаць людзей; нават калі бачыла, як яны хістаюцца. Шры Матаджы была гатова працягнуць руку і зноў накіраваць іх на свой шлях.

Калі Шры Матаджы кіруе сваю увагу на вас, здаецца, вы ў руках самой эвалюцыі. Яе ўсмешка суцяшае і ратуе. Яе голас дае дапамогу і радзіць. Выбар заўсёды застаецца ў сэрцы чалавека, прыслухоўвацца да яе слоў ці не. З рознымі ўзроўнямі разумення, кожны адчувае Шры Матаджи па-свойму унікальна.

Яе далікатнасць у абыходжанні з людзьмі была велізарнай. З дакладнасцю, як брытва, яна магла хутка настроіцца на сітуацыю, яе ўвага пранікала наскрозь, каб пачуць, што прамаўляецца, а што замоўчваецца.

Яе смех быў заразлівым, яе сіла ўспрыняцця - надзвычайнай, тое, як яна насалоджвалася узлётамі і падзеннямі жыцця дарыла вызваленне. Усе ўспаміны людзей пра Шры Матаджы паўтараюць аднолькавыя пачуцці; пачуццё прывілегіі, удачы або цуда, што так здарылася з імі, што яны напаткалі Шры Матаджы і яе вучэнні.

Пасланне Шры Матаджы, напоўненае прасвятленнем і мудрасцю, застаецца нязменным і непахісным, яна казала:

"Я кланяюся ўсім шукальнікам ісціны"
"Вы ёсць Дух"
"Унутры вас есць сіла"
"станьце самі сабе гуру"
"Насалоджвайцеся!"
«Вы можаце дасягнуць сваёй самарэалізацыі. Вы можаце адчуць прахалодны ветрык на далонях і над сваёй галавой».

Сутнасць паслання ніколі не мянялася. Адзінае пытанне заключалася ў тым, колькі людзей пачуюць гэтае пасланне і скарыстаюцца магчымасцю адкрыць сваё сапраўднае "Я".

Спадчына Шры Матаджы застаецца ў тых, хто пачуў яе пасланне, прыняў яе дар блізка да сэрца, насалоджваўся ды распаўсюджваў Сахаджа Ёгу.

Яе сутнасць адчуваецца ў прахалодным ветрыку на далонях і над галавамі. Яе ласка дэлікатна змякчае нашы сэрцы, а боская любоў адклікаецца рэхам у нашай душы.