Мастацтва ўнутраннага росту
Адкрыйце для сябе свой сапраўдны ўнутраны патэнцыял
Наш унутраны рост у медытацыі Сахаджа Ёгі цалкам натуральны і спантанны. Няма спецыяльнай тэхнікі, якую мы можам выкарыстоўваць праз наш розум або інтэлект, каб прымусіць або паўплываць на свой ўнутраны рост. Падобна таму, як не існуе спецыяльнай методыкі, з дапамогай якой насенне становіцца раслінай або кветка становіцца плодам, хутчэй гэта маці-прырода, якая спантанна выклікае ўсе гэтыя прыродныя падзеі, толькі наша Кундаліні, якая ёсць нашай матчынай энергіяй, працінае і прапрацоўвае ўсю тонкую сістэму праз складаную сетку Чакраў і Надзі, каб паўнавартнасна развіць нашу свядомасць.
Менавіта праз поўнае духоўнае ўсведамленне мы становімся адным цэлым са сваім сапраўдным унутраным патэнцыялам, які цэласна яднае наша цела, розум, эмоцыі і інтэлект. Да таго, як атрымаць самарэалізацыю наша сэрца жадае чагосьці, інтэлект думае пра іншае, а наша цела рэагуе па-іншаму. Рэгулярная практыка медытацыі Сахаджа Ёгі ўстанаўлівае тонкую сувязь паміж сэрцам, увагай, розумам, целам і інтэлектам, што дазваляе адчуваць ідэальны стан плыні ва ўсіх аспектах нашага жыцця.
Дасягнуўшы гэтай унутранай гармоніі, мы выяўляем, што яна глыбока ўплывае на наша атачэнне, няхай гэта будзе на працы, у сям'і ці ў грамадстве, у якім мы рухаемся. Мы не павінны думаць пэўным чынам ці казаць нешта пэўным чынам, але нашы духоўныя аўры (ёсць сем аўр, якія атачаюць наша сэрца і чакры), якія на самой справе становяцца прасветленымі і дынамічна ўзаемадзейнічаюць з усім, што акружае наша жыццё.