Шры Матаджы
Біяграфія адданага справе жыцця
Пераадольваючы тысячы кіламетраў ад аддаленых вёсак да вялікіх гарадоў і мегаполісаў, Шры Матаджы бескарысліва дзялілася з мільёнамі людзей унікальным адкрыццём сапраўднага духоўнага прасвятлення праз вопыт самарэалізацыі . Яна змяняла грамадства праз ўнутраную трансфармацыю кожнага чалавека. Усе гэтыя і многія іншыя значныя моманты адлюстроўваюць яе жыццё, адданае служэнню чалавецтву.
Нірмала Шрывастава, вядомая пад ганаровым тытулам Шры Матаджы Нірмала Дэві, нарадзілася 21 сакавіка 1923 года ў горадзе Чхіндвара, Індыя. Яна з'явілася на свет у хрысціянскай сям'і. Яе бацькі, Прасад і Корнэлія Сальве, далі ёй імя Нірмала, што азначае «чыстая». Яе бацька, адвакат і навуковец, які валодаў 14 мовамі, пераклаў Кара́н на хіндзі. Маці была першай жанчынай у Індыі, якая атрымала дыплом з адзнакай па матэматыцы.
З самага ранняга дзяцінства Шры Матаджы цікавілася навакольным светам. Пакуль яе бацькі актыўна ўдзельнічалі ў барацьбе за незалежнасць Індыі, Шры Матаджы, яшчэ дзіцем, узяла на сябе адказнасць за хатнія справы. Махатма Гандзі, які часта прымаў яе ў сваім ашраме, убачыў у ёй духоўны талент. Ён нярэдка раіўся з ёй наконт штодзённых малітваў у ашраме. Школьныя сябры таксама звярталіся да яе за парадай і падтрымкай.
Шры Матаджы вывучала медыцыну ў Хрысціянскім медыцынскім каледжы ў Лудхіяне і ў медыцынскім каледжы Балакрам у Лахоры. У маладосці яна таксама актыўна ўдзельнічала ў барацьбе за незалежнасць і вяла сваіх аднагодкаў у руху «Пакіньце Індыю». За ўдзел у гэтым руху ў 1942 годзе яе арыштавалі.
У 1947 годзе яна выйшла замуж за Чандрыку Прасад Шрываставу,
высокапастаўленага дзяржаўнага дзеяча, які працаваў асабістым сакратаром у прэм’ер-міністра Лала Бахадура Шастры і займаў пасаду Генеральнага сакратара Міжнароднай марской арганізацыі ААН на працягу чатырох тэрмінаў. У сям’і нарадзіліся дзве дачкі. У той час, калі яна выхоўвала дзяцей і падтрымлівала мужа ў яго кар’еры, Шры Матаджы актыўна цікавілі пытанні грамадскага жыцця. Яна сустракалася з людзьмі розных нацыянальнасцей, культур і сацыяльных слаёў, заўсёды праяўляючы шчырую павагу. Ад размоваў з важнымі дзяржаўнымі дзеячамі да звычайных гутаркаў з кіроўцам таксі, яна была гатовая выслухаць і зразумець кожнага.
Яна асуджала несправядлівасць, дапамагала тым, хто трапляў у складанае становішча, удзельнічала ў дабрачынных праектах, падтрымлівала культуру праз мастацтва, апрацоўвала зямлю і клапацілася пра сям’ю. Яна была любячай жонкай, маці і сястрой, а ў будучыні стала клапатлівай бабуляй.
Адначасова яна ўсё больш паглыблялася ў разуменне чалавечай натуры, імкнучыся знайсці спосаб дапамагчы людзям дасягнуць духоўнай вышыні. Яна прыйшла да высновы, што такая трансфармацыя магчымая толькі праз працэс самарэалізацыі — прабуджэнне ўнутранай энергіі Кундаліні, якая існуе ў кожным чалавеку. Спачатку яна сама прайшла гэты вопыт, а пасля прысвяціла сваё жыццё перадачы яго іншым.
5 мая 1970 года Шры Матаджы распачала сваю духоўную дзейнасць.
У 47 гадоў яна адкрыла шлях і стварыла метад, які дазваляў многім людзям адначасова дасягнуць самарэалізацыі. Яе мэтай было даць людзям сапраўдны вопыт, які дапамог бы ім лячыць і змяняць сябе. Шры Матаджы супрацьстаяла фальшывым гуру, якія змагаліся за матэрыяльныя выгоды, і ўвесь час папярэджвала пра небяспеку падману ў духоўнай сферы.
Калі яе муж быў прызначаны Генеральным сакратаром Міжнароднай марской арганізацыі ААН, яна пераехала ў Лондан, дзе пачала працаваць з невялікай групай паслядоўнікаў. Шры Матаджы падарожнічала па Злучаным Каралеўстве, чытала лекцыі і дзялілася вопытам самарэалізацыі. Яна ніколі не патрабавала платы за свае праграмы, бо лічыла, што духоўная трансфармацыя з’яўляецца натуральным правам кожнага чалавека. Тыя, хто быў побач з ёй, хутка ацанілі яе выдатныя духоўныя і матчына-добрыя якасці, і яна атрымала ганаровае званне «Шры Матаджы», што ў перакладзе азначае «Шаноўная Маці».
Медытацыйная практыка, якую яна распрацавала, атрымала назву Сахаджа Ёга. У 1980-х гадах яна актыўна распаўсюджвала вучэнне ў Еўропе, Аўстраліі і Паўночнай Амерыцы, а ў 1990-х — у Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы, Расіі і Азіі.
Яе дзейнасць была прызнаная на міжнародным узроўні: яе ўганароўвалі ўзнагародамі і ганаровымі ступенямі. У 1995 годзе яна выступіла на Чацвёртай сусветнай канферэнцыі па правах жанчын у Пекіне. У 1997 годзе Клас Нобель падчас мерапрыемства ў Роял Альберт Холе паведаміў пра яе намінацыю на Нобелеўскую прэмію міру, назваўшы яе вучэнне «надзеяй для чалавецтва».
23 лютага 2011 года Шры Матаджы мірна пайшла з жыцця ў 87 гадоў у Генуі, Італія.
Яе спадчына працягвае жыць, паколькі вопыт самарэалізацыі працягвае пераменшываць жыцці людзей пад любячым клопатам практыкуючых Сахаджа Ёгу і медытацыйных цэнтраў, якія былі заснаваны ў больш чым 100 краінах, дзе Сахаджа Ёга выкладаецца заўсёды бясплатна.
Downloads
Shri Mataji Nirmala Devi: Short Biography & Awards List (pdf/679kb)
Shri Mataji Nirmala Devi: Timeline of Events (pdf/623kb)