Міжнародны Дзень Ёгі
Прэс-рэліз, Мілан, 21 Чэрвеня 2015г.
Сахаджа Ёга Вітае Міжнародны Дзень Ёгі, Разкрыццё Сапраўднага Значэння Старажытнага Рамяства.
Сённяшняе свята старажытнага майстэрства ёгі адзначаецца ў часы, калі свет сутыкаецца з усё большай бязладзіцай і нявызначанасцю. Зацягнуўшыся эканамічны крызіс, экалагічныя праблемы і дэмаграфічны ціск утварылі перыяд глыбокай трывогі ў многіх частках свету. Менавіта таму так многа людзей палічылі неабходным вярнуцца да каранёў сваіх духоўных продкаў, бо істотна патрэба здабыць сэнс.
Сапраўдная ёга выходзіць далёка за рамкі мантр і фізічных выгібаў. Яна забяспечвае фундаментальны зрух ва ўспрыманні чалавека, сапраўднае абуджэнне свядомасці. Нідзе гэта не адчуваецца так моцна, як праз практыку Сахаджа Ёгі. Гэтую ўнікальную медытацыю прадставіла свету ў 1970 годзе Шры Матаджы Нірмала Дэві (www.shrimataji.org), адна з самых любімых духоўных настаўніц у свеце. Шры Матаджы была двойчы намінаваная на Нобелеўскую прэмію міру, яна прысвяціла сваё жыццё таму, каб прынесці сілу прасветленага самапазнання ўсяму свету.
У адрозненне ад іншых практык, якія спаганяюць з шукальнікаў грошы, Сахаджа Ёга сканцэнтравана непасрэдна на медытацыі, а не на кнігах або дарагіх курсах. Пасля вывучэння асноў медытацыі і дасягнення стану свядомасці без думак, кожны практыкуючы адпраўляецца ў асабістае падарожжа адкрыццяў. Праз медытацыю кожны прымае сваё фізічнае, псіхічнае і эмацыянальнае самаадчуванне. У Сахаджа Ёзе няма экзаменаў, раскладаў і маркетынгавых слоганаў. Ёсць толькі медытацыя і глыбокая ўнутраная цішыня.
Ва ўсім свеце дзесяткі тысяч практыкуючых Сахаджа ёгу дасягнулі ўнутранага супакою, дзякуючы злучэнню сябе з калектыўнай свядомасцю. Кожны тыдзень тысячы наведваюць адзін з бясплатных штотыднёвых заняткаў у 126 краінах свету, каб даведацца, як можна змяніць сваё жыццё з дапамогай усяго некалькіх хвілін штодзённай медытацыі. Зяняткі абсалютна бясплатныя. Кожнаму практыкуючаму прапануецца даследаваць гэты глыбокі вопыт у сваім уласным тэмпе.
Сапраўдная ёга валодае сілай змяніць жыццё не толькі асобных людзей, але і жыцці цэлых супольнасцей. Гэта асабліва відавочна на праграмах сахаджа-ёгі, накіраваных на дапамогу бедным раёнам па ўсім свеце. Вы знойдзеце праграмы медытацыі Сахаджа Ёгі паўсюль: ад збяднелых сельскагаспадарчых угоддзяў Паўночнай Індыі да разбураных вайной лагераў бежанцаў на Блізкім Усходзе. Праграмы медытацыі накіраваны на змену сітуацыі, імкнуцца прынесці мір і палепшыць траўмаванае жыццё. Праца Шры Матаджы і яе бачанне працягваюцца ўсюды, дзе ёсць патрэба ў духоўнасці, каб аднавіліся сапраўдная любоў і чалавечнасць.
Наведвальнікі святкавання EXPO 2015 у Мілане, Італія, могуць знайсці больш падрабязную інфармацыю на стэндзе India Basmati Stand або на сайце live.sahajayoga.it. Там можна даведацца пра ўводны анлайн-семінар, які адбудзецца ў рамках святкавання Міжнароднага дня Ёгі ў 2015 годзе.