Шры Матаджы растлумачыла шукальнікам, якім чынам можна адчуць тонкія цэнтры (чакры) ў сваім целе, ў канечнасцях, напрыклад, на кончыках пальцаў рук і ног. У залежнасці ад таго, у якім стане знаходзіцца псіхіка, чалавек можа мець досвед розных адчуванняў: цяпло, прахалода, а можа быць фізічнае паколванне або цяжар. Шры Матаджы з вялікім цярпеннем тлумачыла кожнае з такіх адчуванняў, шукальнікам. Яна магла назваць канкрэтную праблему, якая закранала іх на фізічным, разумовым, эмацыйным і духоўным узроўнях. Пры гэтым яна адзначала, што такі духоўны вопыт егі дасканала апісаны ў розных пісаннях свету, асабліва ў вершах Святога Карана.
Можна візуалізаваць чакры як пучок языкоў полымя ці нават пялёсткаў лотаса. Кожная чакра мае розную колькасць пялёсткаў, адпаведнае колькасці падспляценняў у нервовым спляценні. Нервовыя спляценні рэгулююць паток інфармацыі ў целе і мозгу, што спрыяе гарманічнаму функцыянаванню істоты. Гэта карані ўсёй нашай фізічнай, разумовай і эмацыйнай дзейнасці. Такім чынам, кожная чакра звязана з пэўнымі фізічнымі, псіхічнымі і эмацыйнымі рысамі. Калі мы адчуваем засмучэнні на псіхічным, эмацыйным або фізічным узроўні, гэта адбываецца з-за тонкай блакіроўкі або пэўных перашкодаў у чакрах.
Перыферыйнае пашырэнне нервовай сістэмы супадае з перыферычным пашырэннем тонкага цела, што забяспечвае адназначную карэляцыю паміж чакрамі ў спінным мозгу і адпаведнымі канечнасцямі на руках і нагах. Калі ведаць правільную расшыфроўку гэтых месцаў у целе і адпаведных ім тонкіх цэнтраў (чакр), можна лёгка авалодаць сваім фізічным, разумовым, эмацыйным і духоўным быццём. Чалавек больш не аддзелены ад абсалютнай універсальнай рэальнасці. Дзякуючы сапазнанню, чалавек можа адарвацца ад сваіх ілюзій успрыняцця рэальнасці.
Цэнтры ў тонкай сістэме не толькі рэгулююць фізічнае, разумовае і эмацыянальнае самаадчуванне, але і спрыяюць фармаванню асобы. Іх можна разумець як сховішча якасцей асобістасці. Па меры нашага развіцця, сталення і росту, закладзеныя у цэнтры рысы асобы выяўляюцца ў паўсядзённым жыцці, часам свядома, а часта несвядома. Падумайце, як часта ў вас узнікала жаданне дапамагчы каму-небудзь, быць добрым або шчодрым у той ці іншай сітуацыі. Адкуль гэтыя пачуцці? Старажытныя ўсходнія культуры ў Кітаі і Індыі, якія жылі, выкарыстоўваючы веды тонкай сістэмы, засноўвалі свае грамадства на вышэйшых каштоўнасцях духоўнага жыцця, на Дхарме. Дхарма на старажытнай санскрыцкай мове азначае «праведны кодэкс паводзін», кодэкс, які адпавядае сусветнаму духу. Паралельную аналогію можна правесці з дзесяццю запаведзямі, перададзенымі Майсею. Фактычна, у многіх рэлігіях, культурах і традыцыях старажытнага свету можна знайсці іншыя прыклады такога універсальнага ўнутранага кодэкса паводзін.
На падставе ведаў, якія пашырыла Шры Матаджы, у наступных раздзелах падрабязна апісваецца кожная чакра і вылучаюцца прыроджаныя рысы асобы, што вынікаюць з першасных прынцыпаў тонкіх цэнтраў. Некаторыя з якасцей гэтых цэнтраў раскрываюцца ў нашай чалавечай свядомасці з моманту нашага нараджэння. Вышэйшыя тонкія якасці гэтых цэнтраў цалкам праяўляюцца пасля нашай самарэалізацыі праз абуджэнне Кундаліні.
Карыстаючыся гэтымі тонкімі ведамі пра цэнтры, мы можам дапамагчы сабе жыць у гармоніі з нашай духоўнай прыродай і з нашымі блізкімі.
[1] refers to Al-Qiyama or Al-Qiyamah, known as the day of resurrection in Koran