Шлюб і незалежнасць
Апірышча для сям'і і грамадства
Дзяцінства і юнацтва Шры Матаджы былі пераплецены з нараджэннем новай індыйскай нацыі. Гэтаксама у віры гэтых падзей Шры Матаджы апынулася, будучы жонкай і маладой маці.
Нірмала Салве, цяпер шырока вядомая як Шры Матаджы Нірмала Дэві, выйшла замуж за Чандрыку Прасада Шрываставу 7 красавіка 1947 года. А праз сто дваццаць дзевяць дзён, 14 жніўня, апоўначы, Індыя стала свабоднай.
Малодшы брат Шры Матаджы H.P. Сальвэ, якога любяць называць Бабамама, распавядаў: «Падчас грамадскіх беспарадкаў (падчас падзелу ў 1947 г.) быў выпадак, калі нехта пагрукаў у дзверы. Адчыніўшы дзверы, Нірмала пабачыла адну даму і двух джэнтльменаў, якія стаялі ля ўваходу і выглядалі надзвычай напалоханымі. Яны сказалі Нірмале, што з'яўляюцца ўцекачамі з Пакістана, а паколькі адзін з іх быў мусульманінам, індуісты гналіся за імі, пераследвалі іх з аголенымі мячамі. Не вагаючыся ні на хвіліну, Нірмала прыняла іх і схавала ў пакоі.
«Праз некаторы час прыйшлі людзі з аголенымі мячамі, - працягнуў ён, - і сказалі, што ў доме хаваецца мусульманін. Нірмала катэгарычна адмаўляла гэта і падманула іх, заявіўшы, што яна сама - перакананая індуістка, таму як яна магла б хаваць мусульманіна?Людзі з мячамі спачатку ёй не паверылі, але, убачыўшы вялікую біндзі на яе лбе, якая з'яўляецца сімвалам замужняй індуісцкай жанчыны, сышлі, перакананыя…»[1]
Той выпадак адбыўся падчас яе цяжарнасці, Нірмала нарадзіла сваё першае дзіця, Калпану, у снежні 1947 г. 29 студзеня 1948 г. Шры Матаджы сустрэла Махатму Гандзі, які ўзяў Калпану сабе на калені і сказаў: "Непалі" (ласкавая мянушка, якую ён даў Шры Матаджы), "ты выглядаеш усё гэтак жа, але зараз ты стала маці. Калі ты пачнеш сваю духоўную працу? Цяпер мы вольныя, табе варта пачаць тое, што ты заўсёды хацела зрабіць". На жаль, на наступны дзень Махатма Гандзі быў забіты палітычным экстрэмістам падчас вячэрняй малітвы.
У 1948 годзе муж Шры Матаджы, Чандрыка Прасад (пазней шырока вядомы як сэр С.П. Шрывастава, якога прысвяціла ў рыцары сама каралева Лізавета II у 1990 годзе), быў абраны для працы ў Індыйскай дыпламатычнай службе і Індыйскай адміністрацыйнай службе (I.A.S.). Паслухаўшыся парады Шры Матаджы, сэр С.П. вырашыў застацца ў I.A.S. і служыць сваёй краіне ўнутры яе межаў. Цягам насычаных першых гадоў шлюбу ў лютым 1950 года нарадзілася іх другая дачка, Садхана. У маі таго ж года сэр С.П. быў прызначаны гарадскім магістратам у Лакхнаў, дзе маладая сям'я правяла некаторы час.
У канцы 1951 г. сэр Ч.П. адправіўся ў Мірут у якасці дадатковага акруговага магістрата. Бунгала для персаналу было размешчана на вялікай тэрыторыі і пабудавана ў традыцыйным брытанскім стылі. Шры Матаджы, цяпер з двума маленькімі дзецьмі, апрацоўвала зямлю, прылеглую да бунгала. Пры дапамозе працаўніка фермы, яна ператварыла невыкарыстоўваемую зямлю ў даволі ўрадлівы агарод. Яна вырошчвала гародніну для хатняга выкарыстання і прадавала лішкі, каб папоўніць даход сям'і.
У сваіх мемуарах Х.П. Салве ўспамінаў: «Ферму Шры Матаджы лічылі лепшай у акрузе. Баклажаны былі настолькі вялікімі, што я не мог іх падняць. Яна вырошчвала вельмі, вельмі вялікія качаны каляровай капусты, буйныя памідоры, вялізныя агуркі. Было неверагодна, як ёй атрымоўвалася вырошчваць такую буйную гародніну».
У 1953 годзе сям'я Шры Матаджы пераехала ў Мумбаі, калі сэр Ч.П. атрымаў прызначэнне ў Галоўнае ўпраўленне суднаходства (пазней пераназванае ў Карпарацыю суднаходства Індыі). Х.П. Салве ўспамінаў цудоўныя летнія вакацыі, праведзеныя з Шры Матаджы і яе дзецьмі ў Пачмархі, горнай станцыі недалёка ад Чхіндвары, у цэнтральнай Індыі. Гэтае месца славілася сваёй прыроднай прыгажосцю, старажытнымі пячорамі, вадаспадамі, лясамі і дзікай прыродай. Шры Матаджы і яе сям'я таксама бавілі шмат часу ў Нагпуры, дзе жыло мноства яе сваякоў.
У нядзелю, 8 лютага 1955 года, бацьку Шры Матаджы шпіталізавалі. Праз тыдзень усе ягоныя дзеці сабраліся каля яго. Шры Матаджы была надзвычай блізкая са сваім бацькам і заўсёды цаніла яго парады, асабліва ў духоўных пытаннях. Паводле ўспамінаў яе брата, тады бацька спытаў Нірмалу: "Ці ўдалося табе знайсці метад?" - Маючы на ўвазе метад масавага атрымання рэалізацыі. У асяроддзі клопату сваёй сям'і, Прасад Салвэ пайшоў з жыцця праз два дні. 17 лютага 1955 года. Х.П. Салвэ захапляўся тым, што Шры Матаджы, якая магла лёгка расплакацца ад спагады, убачыўшы нават аднаго жабрака, у той момант вялікай асабістай страты сабрала ўсю сваю мужнасць і пачала арганізоўваць пахаванне.