Тая Абсалютная Праўда
Вытрымка з публічнай праграмы кафедры рэлігіязнаўства Універсітэт Сіднэя, Аўстралія, 15 сакавіка 1990г.
Перш за ўсё, мы павінны зразумець адну рэч: праўда адна. Мы не можам яе арганізаваць, не можам яе ўпарадкаваць, не можам яе канцэптуалізаваць нашым чалавечым разуменнем. Яна існуе, існавала і будзе існаваць. Сутнасць усіх рэлігій, калі звесці яе да адной фразы, заключаецца ў наступным: шукайце вечнае і ставіцеся да пераходнага з поўным разуменнем яго прыроды.
Першая частка - самая цяжкая: шукаць вечнае. Вечнае - гэта ісціна, а што такое ісціна? Цяпер, калі я размаўляю з вамі, вы ўсе вельмі адукаваныя і добра падрыхтаваныя людзі. Я прашу вас мець адкрыты розум, навуковы падыход, каб самім убачыць, ці праўда тое, што я кажу, выпрабаваць гэта і разглядаць усе гэтыя словы як гіпотэзу. І калі гэта акажацца праўдай, то мы павінны шчыра прыняць яе.
Ёсць дзве рэчы, якія мы можам не прыняць, але яны ёсць ісцінай. Адна з іх - гэта тое, што ўвесь гэты сусвет, усё гэта тварэнне працята, сілкавана, аберагаецца ўсюдыіснай сілай Божай Любові. У сучасныя часы нават згадваць імя Бога гэты занадта. Гэта называецца Парамачайтанія на санскрыце, у Каране гэта называецца Рух, у Бібліі - усюдыісная сіла Божай Любові, або ўсюдыісная Боская Сіла. Тое, што мы называем духоўнасцю, боскасцю, з'яўляецца яе сутнасцю. Гэта першая ісціна.
І другая ісціна заключаецца ў тым, што мы не гэтае цела, не гэты розум, не эмоцыі, не эга і не гэтыя думкі. Па-за усім тым, мы дух, мы чысты дух. Пра гэта сказана ва ўсіх рэлігіях, нават калі называюць гэта па-рознаму.
У старажытныя часы, калі пачаўся пошук у Індыі, Індыя мела пэўныя перавагі ў параўнанні з іншымі краінамі. Па-першае, клімат тут настолькі спрыяльны, што можна жыць у джунглях без асаблівых цяжкасцей. У той час як на Захадзе людзі пачалі развівацца ў знешнім напрамку, як дрэвы, індыйцы пачалі паглыбляцца ў свае карані. І яны знайшлі, яшчэ даўно, Сахаджа Ёгу.
Гэта не сучасная з'ява, а старажытны прызнаны метад дасягнення саюза з Боскім, што і называецца ёгай. "Сахаджа" азначае "народжаны з вамі" - "saha" азначае "з", а "ja" - "народжаны". Народжаны з вамі азначае права на аб'яднанне з Боскай Сілай.
Але "сахаджа" таксама азначае "спантанны", таму што гэта жывая сіла, якая ўсё гэта здзяйсняе. Унутры нас ёсць жывая сіла, якая ператварыла нас са стадыі амёбы ў чалавечыя істоты. І зараз ёсць яшчэ адна рэшткавая сіла, якая павінна злучыць нас з Боскім. Гэта і ёсць сапраўднае значэнне слова ёга. Кожны чалавек мае права злучыцца з гэтай усёабдымнай сілай. Такім чынам гэта апошні прарыў нашай эвалюцыі.
На чалавечым узроўні, як вы ведаеце, мы жывем у адносным свеце. Нехта кажа, што гэта добра, нехта кажа, што тое добра. Усюды ідзе барацьба. Але калі гэта абсалютная ісціна, то не павінна быць дзвюх меркаванняў аб гэтым. Таму вельмі сціпла мы павінны прызнаць, што мы яшчэ не дасягнулі гэтай абсалютнай ісціны, якая даказвае існаванне Бога, якая даказвае існаванне гэтай усёабдымнай сілы, якая пацвярджае правільнасць вучэнняў вялікіх прарокаў і вялікіх увасабленняў.
Зразумела, рэлігіі адхіліліся і змяніліся намаганнямі чалавека. Магчыма, яны выглядалі рознымі, але на самой справе яны былі як кветкі на Дрэве Жыцця. У розны час, у залежнасці ад часу - на санскрыце гэта называецца самаячаа. У адпаведнасці з часам адбывалася праява, але ўсе яны былі створаны на адным Дрэве Жыцця. Аднак людзі пачалі зрываць кветкі, кажучы: “Гэта маё. Гэта маё», і з мёртвымі кветкамі пачалі ваяваць. Так узнікае праблема, якую мы бачым сёння.
Святыя, прарокі, аватары не рабілі нічога няправільнага. Яны ўсё зрабілі. Зрабілі ўсё магчымае для нас і імкнуліся падчас нашай эвалюцыі растлумачыць, што нам трэба рабіць. Але ў асноўным яны звярталі нашу ўвагу на непастаянныя рэчы, раялі не захапляцца часавымі задавальненнямі жыцця, а шукаць вечнае...