Вартасць мастацтва
Урывак з сувеніра, распаўсюджанага ў Індыі ў 1961 годзе
Мастакі павінны паднімаць густы грамадства да сваіх стандартаў, а не апускацца да танных патрабаванняў публікі, тым самым губляць сваю свабоду.
Адукаваныя мастакі узаемадзейнічаюць з адукацыйнымі і сацыяльнымі інстытутамі. Праз артыкулы ў часопісах і газетах ідэі такіх мастакоў могуць распаўсюджвацца. З дапамогай тэатральных пастановак, фільмаў і радыёперадач людзей можна навучыць разуменню сапраўднага мастацтва. Такім чынам можна захаваць добрую якасць мастацтва .
Праз узаемадзеянне з шырокай публікай, сацыяльнае "я" мастака разаўецца ў больш чуллівую і адчувальную сутнасць. Яно будзе адгукацца на найменшыя прыкметы турботы ў нацыі, на найменшы дысбаланс у грамадстве.
Калі мастак убачыць пракажонага на вуліцы, яго сэрца напоўніцца такім глыбокім спачуваннем, што праз сваё мастацтва ён зможа стварыць атмасферу, што заахвоціць сацыяльных работнікаў, урачоў, вучоных і дзяржаўных дзеячаў шукаць вырашэнне такой праблемы.
Калі мастак выявіць, што яго суайчыннікі становяцца непатрыятычнымі ці баязлівымі, ён зможа праз сваю творчасць абудзіць у іх глыбокую павагу і гонар за сваю краіну. Такая натхняльная сіла мастака.
Яны - найцудоўныя кветкі тварэння, найсалодкія мары Стваральніка і самыя дарагія часткі чалавечага грамадства. Магчыма, яны нават не ўсведамляюць, як іх любяць, пачытаюць і ідуць за імі іх гледачы...