Кола павялічваецца
Вятры перамен
27 мая 1964 года памёр першы прэм'ер-міністр Індыі Джавахарлал Неру. Сэр С.П. знаходзіўся ў Вялікабрытаніі, дзе ўдзельнічаў у канферэнцыі па пытаннях суднаходства. У аўторак, 2 чэрвеня, прыйшла вестка аб тым, што Лал Бахадур Шастры быў абраны новым лідэрам Кангрэс-партыі і неўзабаве стане другім прэм'ер-міністрам Індыі.
Калі сэр С.П. вярнуўся ў Мумбай з Вялікабрытаніі, газеты паведамілі аб тым, што спадар Шастры захварэў. Шры Матаджы настойліва заклікала мужа неадкладна паехаць у Нью-Дэлі, каб прапанаваць свае паслугі спадару Шастры. Яна была ўпэўнена, што паколькі Лал Бахадур Шастри меў давер да яе мужа, было яго абавязкам дапамагчы яму любым магчымым спосабам.
Праз некалькі дзён падчас удзелу ў сустрэчы ў Нью-Дэлі сэр C.П. змог наведаць спадара Шастры, які здаравеў.
Менавіта падчас гэтай выпадковай сустрэчы Лал Бахадур Шастры папрасіў мужа Шры Матаджы стаць памочнікам прэм'ер-міністра, які працуе побач з ім на карысць індыйскай нацыі.
У сваёй біяграфіі Лал Бахадур Шастры: Жыццё праўды ў палітыцы сэр С.П. успамінаў: «Калі мы абодва наведвалі прэм'ер-міністра Шастры, ён часта гаварыў з ёй пра святых і мудрацоў, а таксама пра рэлігію і духоўнасць, у гэтых абласцях яна мела глыбокія веды. Ён нават заахвочваў Нірмалу далучыцца да Кангрэс-партыі Індыі. Аднак Нірмала была больш схільная да духоўнасці і не мела схільнасцей да палітыкі.
З цягам часу, пакуль яе муж быў заняты дзяржаўнымі справамі, Шры Матаджы заставалася ціхай грамадскай дзяячкай. Яна збірала грошы для санаторыя каля Чандрапура ў штаце Maharashtra. Яна стала прэзідэнтам таварыства «Сябры сляпых». У Меруце яна заснавала дом для бежанцаў, дом для інвалідаў і аказала дапамогу ў буйной лепразорыі.
У кастрычніку 1969 года першая дачка Шры Матаджы, Кальпана, выйшла замуж за Прабхата Шрывастава ў Мумбаі.
У пачатку кастрычніка 1970 года маці Шры Матаджы сур'ёзна захварэла. Яна вярнулася з паездкі за мяжу, каб убачыць маці, і ,на дзіва, пабачыла яе ў радасным настроі. Маці спытала яе, ці знайшла яна тое, што бацька хацеў, каб яна знайшла. Шры Матаджы адказала, што яна знайшла метад масавай рэалізацыі. У нядзелю, 11 кастрычніка 1970 года, яе маці, Карнэлія Каруна Салвэ, памерла ў Нагпуры.
Неўзабаве пасля гэтага Шры Матаджi была запрошана на рэйс Air India у Парыж, пасля чаго яна адправілася ў Тэгеран, каб наведаць свайго малодшага брата Х.П. Салвэ, які быў там прызначаны авіякампаніяй. [1]
Праводзячы час з ёй, Х.П. паступова зразумеў, што ў ягонай старэйшай сястры нешта змянілася. Насамрэч да таго часу ў яе ўжо было каля 12 паслядоўнікаў у Індыі, якія зацікавіліся Шры Матаджы як настаўніцай і гуру.
Пасля таго як Шры Матаджы распавяла свайму брату, што ў аўторак, 5 траўня 1970 года, яна сапраўды перажыла магутную трансфармацыю, яна выказала жаданне дараваць самарэалізацыю некалькім яго духоўна настроеным сябрам. Па вяртанні ў Тэгеран з паездкі па Шыразу, Х.П. Салвэ патэлефанаваў некалькім сябрам і арганізаваў вячэру з духоўнай сустрэчай з Шры Матаджы. На наступны дзень каля 20 сяброў, у тым ліку некаторыя прадстаўнікі прэсы, прыйшлі да яго дадому на вячэру і, што больш важна, для іх духоўнага абуджэння.
Як успамінаў Х.П. Салве: «Адзін джэнтльмен, доктар Канапа, пасля атрымання сваёй самарэалізацыі, здавалася, выпраменьваў водар сандала з верхавіны галавы. Я быў вельмі здзіўлены тым, як Шры Матаджы магла перадаць такі водар у цела кагосьці, знаходзячыся на такой адлегласці. Тым часам, адна парсі, якая прыйшла толькі на мыліцах з-за вострага артрыта, сышла пасля сваёй самарэалізацыі без мыліц і была заўважаная за рулём свайго аўтамабіля на наступны дзень.»
На наступны дзень вядучыя англійскія газеты ў Тэгеране надрукавалі артыкул аб падзеі, сцвярджаючы, што былі сведкі здарэння, пасля чаго многія людзі сталі сцякацца, каб убачыць Шры Матаджы. Як сказаў яе брат: "Яе папулярнасць была настолькі вялікая, што калі яна ўпершыню прыехала ў Тэгеран, я ўяўляў яе як сваю сястру, але калі яна з'ехала, мяне ўяўлялі як яе брата." Неўзабаве Х.П. Салвэ сталі зваць Бабамама, што з'яўляецца ласкавым зваротам да "дзядзечкі з боку маці".