Лёкгая медытацыя

Лёгкая медытацыя

Вытрымка з парады. Лондан, 1 студзеня 1980 года

Вібрацыі прыходзяць і выпраменьваюцца аднолькавым чынам. Вам толькі трэба раскрыцца насустрач ім, тут, лепш за ўсё, не прыкладваць ніякіх намаганняў.

Не хвалюйцеся пра тое, дзе ў вас праблема. Проста не трэба хвалявацца. Проста адпусціце, і ўсё спрацуе само па сабе. Такім чынам, медытацыя не патрабуе прыкладання якіх кольвек намаганняў.

Медытацыя азначае ададць сябе Божай ласцы. Яна ведае, як цябе вылечыць. Ведае, як выправіць цябе, як уладкавацца ў тваёй істоце, як падтрымліваць запалам твой дух. Божая ласка ведае ўсё. Няма патрэбы турбавацца аб тым, што вы павінны рабіць або якое імя вы павінны прыняць, якія мантры вы маеце выконваць. У медытацыі вы павінны быць абсалютна нязмушанымі, вам трэба цалкам раскрыць сябе, і не аб чым не думаць.

У той момант, калі вы знаходзіцеся ў стане без думак, проста сачыце за сваімі думкамі, але не ўвязваецеся ў іх. Вы зразумееце, што разам з ўзыходам сонца, цемра сыходзіць, сонечныя прамяні ўваходзяць у кожную часціцу і асвятляюць цалкам усё месца. Такім жа чынам, ваша існасць будзе цалкам прасветлена. Аднак, калі ў гэты час вы будзеце прыкладаць нейкія намаганні або спрабаваць штосьці спыніць у сабе, гэтага не адбудзецца. Лёгкасць - адзіны шлях да медытацыі. Але гэта не азначае, што вы павінны быць млявым. У стане медытацыі чалавек застаецца пільным і ён здольны сачыць за сваім станам.

З іншага боку, людзі могуць проста задрамаць. Але трэба быць пільным. Калі вы задрамалі, нічога не атрымаецца. Гэта іншы бок пытання. Калі вы праяўляеце ленасць, нічога не атрымаецца. Трэба быць пільным і адкрытым, у абсалютнай свядомасці, абсалютна нязмушаным. Толькі тады медытацыя будзе працаваць найлепшым чынам.

Effortless Meditation and Thoughtless Awareness

Не думайце аб сваіх праблемах увогуле. Проста адкрыйцеся вібрацыям. Калі свеціць сонца, уся прырода адкрываецца яму і прымае яго блаславення без усялякіх намаганняў. Прыроды не прыкладае намаганняў, яна проста прымае сонца. Як і промні сонца гэтак жа сама пачынае працаваць усюдыісная сіла.

Няма патрэбы кіраваць станам медытацыі. Вам не трэба нічога рабіць. Проста будзьце нязмушанымі, увогуле не прыкладайце намаганняў. Энергія працуе сама. Яна будзе працягваць працаваць, пакуль можа, і будзе той цуд, які ёй наканавана здзейсніць. Вам не трэба пра гэта турбавацца. Яна ведае сваю працу, але калі вы прыкладаеце намаганні, вы фактычна ствараеце для яе бар'ер. Так што намаганняў не трэба. Будзьце абсалютна нязмушаныя і скажыце: «Адпускаю, адпускаю». Вось і ўсё.