Як медытаваць

Як Медытаваць

Устанаўленне штодзённага раскладу

У Сахаджа Ёзе вам не трэба займацца медытацыяй. Вы знаходзіцеся ў медытацыі. Вы становіцеся медытатыўным.

Пасля атрымання сама-рэаліцацыі праз абуджэнне Кундаліні вам патрэбна падтрымліваць гэты вопыт, каб не згубіць яго, паглыбіць. Гэтаксама як бы вы вырошчвалі прарастаючае насенне, выкарыстоўваючы сонца і ваду. Самы важны спосаб зрабіць гэта - рэгулярная медытацыя. Медытацыя - гэта хутчэй стан, чым занятак. Аднак ёсць некалькі простых крокаў, якія мы можам зрабіць, каб усталяваць распарадак дня і спрыяльную абстаноўку для паглыблення свайго медытатыўнага стану.

Перш за ўсё, знайдзіце месца, дзе вам будзе камфортна і вас ніхто не патурбуе. Вы можаце сесці на падлогу або на крэсла, што, пэўна, лягчэй за ўсё. Пакладзеце рукі на калені далонямі ўверх. Супакойцеся, расслабцеся і засяродзьце ўвагу ўнутр, паспрабуйце паназіраць за тым, што адбываецца ўнутры. Сачыце за сваімі думкамі і дазвольце ім запаволіцца. Затым шчыра пажадайце стану цішыні і асалоды, які можа прынесці медытацыя і да якога вы дакрануліся падчас першай практычнай медытацыйнай практыкаванні, калі вы атрымалі сваю самарэалізацыю. Першае ў медытацыі Сахаджа Ёгі гэта жаданне і гэта тое, што прывядзе вас на крок глыбей ва ўласны медытатыўны стан. Кожны раз, калі вы накіроўваеце сваю ўвагу ўнутр, рабіце гэта са шчырым жаданнем.

Калі вы апануеце супакой унутры, наступная тэхніка, - акуратна накіраваць увагу на макушку галавы. Гэта вобласць Сахасрара чакры дзе Кундаліні выходзіць з галавы пасля прасвятлення лімбічнай сістэмы. Гэта сфера, якая знаходзіцца вышэй за наш працэс мыслення і дзе мы звязаны з калектыўным несвядомым. Вы таксама можаце пакласці цэнтр далоні на вобласць крынічкі, адсунуць пальцы і трохі націснуць на скуру галавы, робячы кругавыя рухі. Гэта падобна на апошні крок, які вы зрабілі падчас практыкавання, каб дасягнуць сваёй рэалізацыі. Гэта дапамагае прыцягнуць увагу да апошняй чакры і ўсталяваць сувязь.

Наступным трэба даць сабе некаторы час, каб усталяваўся медытатыўны стан. Выдаткуйце сабе час, каб паназіраць за сабой, за рухамі Кундаліні, за паглыбленнем сваёй увагі, за спакоем і цішынёй, якія вы атрымліваеце калі вашы думкі сыходзяць, за тым, як вы становіцеся радасней. Будучы жывым працэсам, медытацыя ідзе сваім шляхам, і Кундаліні лье святло на новыя і прыгожыя аспекты вашай асабістасці. Негледзячы на тое, што тонкая сістэма з Чакраў і Каналаў (Надзі) уладкавана аднолькава ў  нас, кожны чалавек мае свой асабісты досвед і духоўны шлях.

На апошнім этапе практыкавання медытацыі, вы можаце патрымаць руку на некалькі сантыметраў над галавой, каб паспрабаваць адчуць прахалодны або цёплы ветрык. Пасля такіх трэніровак, вы таксама зможаце ўтрымліваць увагу на чакры Сахасрара на працягу дня. Энергія, якая абуджае Кундаліні, зыходзіць ад Шры Матаджы, таму размяшчэнне выявы Шры Матаджы перад вамі падчас медытацыі дапаможа ўзмацніць  абуджэнне Кундаліні і паглыбіць вашу медытацыю. Вы можаце спампаваць і раздрукаваць выяву Шры Матаджы па гэтай спасылцы, калі хочаце.

Спрыяльным для глыбокай медытацыі таксама стане выкарыстоўванне наступных элементаў:  свечка перад выявай Шры Матаджы як элемент агню і святла, водар ладану/араматычных палачак ўвасабляе элемент зямлі. Ураўнаважаная і заспакаяльная музыка (класічная музыка  усходу і захаду, рагі) можа дапамагчы вам супакоіцца, аднак вельмі важнай будзе медытацыя, хоць на кароткі час, у поўнай цішыні з увагай у сабе.

У медытацыі вы становіцеся ўсвядомленым без думак. У стане свядомасці без думак вы пачынаеце расці. Гэты той стан, які неабходна дасягнуць.

Як і ў любым жыццёвым працэсе, падчас практыкі Сахаджа Ёгі ваш медытатыўны вопыт будзе праходзіць сваім натуральным шляхам. Працэдура, якую мы апісваем тут, дапаможа гэтаму працэсу. Рэгулярная медытацыя умацуе вашу Кундаліні, паглыбіць ваш медытатыўны стан і дазволіць вам адчуць радасць вашага ўнутранага «я».

У ідэале трэба знайсці час для медытацыі раніцай і ўвечары. Праз некалькі тыдняў вы адчуеце вынікі і карысць. Няма дакладнага правіла, як доўга вы павінны медытаваць - некаторыя практыкуючыя медытуюць 10 хвілін, іншыя - больш за гадзіну, кожны дзень ваша медытацыя розная. Важна, што вы адчуваеце медытатыўны стан. У якасці добрай стартавай працэдуры мы рэкамендуем па меншай меры 10-15 хвілін, каб Кундаліні ўмацавала вашу тонкую сістэму і дазволіла ўвайсці ў медытатыўны стан.

Вы можаце скарыстацца кіраўніцтвам па медытацыі і балансіроўцы, якое дапаможа вам са штодзённай руцінай медытацыі.

Атрыманне рэалізацыі - гэта першы крок духоўнага падарожжа, і кожная медытацыя - новы крок на гэтым шляху. Мы жадаем вам поспеху на шляху самапазнання.