Пінгала Надзі

Пінгала Надзі

Дзеянне і Інтэлект

Правы энергетычны канал (Пінгала Надзі - на санскрыце), таксама вядомы як сонечны канал, бярэ свой пачатак з другога энергетычнага цэнтру (Свадзістан Чакра), падымаецца па спіралі па праваму боку цела ды завяршаецца ў выглядзе балоніка ў левым палушар'і мозга.

Шры Матаджы апісвае гэты балун як псіхічнае выражэнне эга. Эга дае нам пачуццё індывідуальнасці і самасці, яно адрознівае нас ад іншых. Менавіта дзякуючы эга мы можам успрымаць сябе як "я" ці "мне".

…гэтая напруга прыходзіць да нас з-за таго, што мы занадта актыўна працуем на правым баку, як вы бачыце тут, гэтая жоўтая лінія… якая перарастае ў іншую жудасную рэч, званую эга: мы пачынаем адчуваць, што гэта мы усё робім. У гэтым няма нічога дрэннага, зусім нічога дрэннага, таму што няведанне дае вам гэтую думку: “Я выконваю гэтую працу”.

Дзеянне і планаванне - важныя якасці, уласцівыя праваму энергетычнаму каналу. Гэтыя аспекты таксама выяўляюцца як нейронавыя сувязі ў левым паўшар'і мозгу. Яны стымулююць разумовыя і фізічныя актыўнасці. Аднак часам запатрабаванне ў энергіі на правым боку можа быць настолькі вялікае, што левы бок саслабляецца. У такіх выпадках наша імкненне да радасці можа выпарыцца, мы становімся раздражняльнымі і бурклівым. Мы можам нават адчуць жаданне накрычаць на ўсіх або "выйсці з сябе" пры найменшай няўдачы. У выніку негатыўныя энергіі, стрэс і агрэсія працягваюць назапашвацца. Мы часта сутыкаемся са стрэсавымі сітуацыямі на працы, у школах і іншых грамадскіх месцах. Часам бывае цяжка падтрымліваць мірную і клапатлівую атмасферу дома, асабліва калі падобныя стрэсавыя сітуацыі адбываюцца на працягу працяглага часу.

На шчасце, усведамленне з'яўляецца першым крокам да выпраўлення такіх дысбалансаў на правым баку. Медытацыя і зварот да энергіі Кундаліні для аднаўлення гармоніі, міру і радасці дазваляюць нам вельмі лёгка дасягнуць натуральнага стану раўнавагі.

Падводзячы вынік, можна сказаць, што правы энергетычны канал уплывае на нашу здольнасць планаваць і дзейнічаць на будучыню. Ён таксама гуляе ролю ва ўзнікненні негатыўных эмоцый, такіх як гнеў, раздражняльнасць і стрэс. Правы канал дае нам здольнасць думаць у тэрмінах "я", "маё" і "мяне". Аднак, калі мы празмерна акцэнтуем увагу на гэтых паняццях, мы становімся. нязручнымі для навакольных. З дапамогай медытацыі мы можам усвядоміць, калі энергія ў правым канале занадта высокая, і зразумець, што надышоў час астудзіць яе, вярнуцца да раўнавагі.

Шры Матаджы рэкамендавала вельмі простыя, бяспечныя і эфектыўныя тэхнікі, якія дапамагаюць прывесці правы бок у баланс.