Адукацыя

Асвечаная адукацыя

Выхаванне духоўнага дабрабыту

Апроч выхавання інтэлектуальнага і эмацыйнага росту, адукацыя павінна таксама ахопліваць духоўны дабрабыт дзяцей.

Дзецям цяпер як ніколі патрэбна збалансаваная адукацыя. Адукацыя, якая спрыяе не толькі інтэлектуальнаму і эмацыянальнаму росту, але і іх духоўнаму дабрабыту. Калі дзеці разумеюць свае ўнутраныя магчымасці і сілу, яны могуць развівацца і квітнець ў любым асяроддзі. Засяроджаная ўвага і глабальная перспектыва - яшчэ два ключы да асвечанай адукацыі.

Шры Матаджы надавала вялікую ўвагу пабудове трывалай асновы для дашкольнай адукацыі. Яна лічыла, што гэта  калектыўны працэс, у якім прымаюць удзел бацькі і настаўнікі. Прыроднае асяроддзе таксама выконвае навучальную ролю. Калі дзеці вывучаюць расліны, жывёл і захаванне прыроды, яны пачынаюць паважаць Маці-Зямлю і яе каштоўныя рэсурсы.

"Пісьменная адукацыя не мае каштоўнасці, калі яна не здольна сфарміраваць годны характар."
Махатма Гандзі

Каб прывіць пачуццё самапавагі і годнасці, Шры Матаджы надавала вялікае значэнне дысцыпліне - дысцыпліне, заснаванай на любові і павазе. «Наш абавязак — сачыць за тым, каб нашы дзеці раслі вялікімі людзьмі. Вялікшымі за нас», — казала Шры Матаджы. «Яны павінны клапаціцца пра свет».

Рэалізуючы сваё бачанне на практыцы, Шры Матаджы стварыла адукацыйную сістэму, у аснове якой ляжыць сахаджа-ёга. У дадатак да складанай вучэбнай праграмы, студэнты рэгулярна медытуюць. Гэта дапамагае ім палепшыць сваю ўвагу і здольнасць засяродзіцца, а таксама павысіць пачуццё ўпэўненасці ў сабе і разумення сябе. Маладыя людзі з усяго свету атрымліваюць поспех у школах Шры Матаджы ў Індыі, Італіі, Канадзе, Аўстрыі, ЗША, Чэхіі, Расіі і Аўстраліі, дзе яны працягваюць будаваць глыбокія адносіны.

Я бачыла дзяцей, якія вучацца ў нашай школе ў Дхарамсале. Яны надзвычай упэўненыя ў сабе і адначасова вельмі сціплыя. Я спытала ў іх: ‘Што вы робіце?’ Яны адказалі: ‘…Мы медытуем увечары і раніцай, і гэта нам вельмі дапамагае.'”.’

Адносна дзяцей лаўрэат Нобелеўскай прэміі Рабіндранат Тагор зазначыў, што "яны жывыя істоты — больш жывыя, чым дарослыя людзі, якія пабудавалі вакол сябе абалонкі звычак. Таму для іх псіхічнага здароўя і развіцця абсалютна неабходна, каб у іх была не проста школа для заняткаў, а свет, кіраваны духам асабістага кахання."

Сённяшнія дзеці - гэта заўтрашняя будучыня, і інвестыцыі ў добрую адукацыю - гэта сінонім інвестыцый у лепшы свет. Аднак сацыяльны і псіхалагічны дабрабыт дзяцей у школах усё больш падвяргаецца пагрозе. Прынамсі, кожнае пятае дзіця і падлетак можа выяўляць праблемы з псіхічным здароўем у любы год, і ў Злучаных Штатах, паводле ацэнак, кожны дзясяты дзіця і падлетак пакутуе ад псіхічнага захворвання, дастаткова сур'ёзнага, каб выклікаць пэўны ўзровень парушэнняў.

Навуковыя даследаванні па медытацыі [1] паказваюць, што гэта праверанае біядухоўнае ўмяшанне, заснаванае на фактычных дадзеных, якое прадухіляе, а таксама змагаецца з наступствамі стрэсу нашага штодзённага жыцця: ў школе, на працоўным месцы або дома. Медытацыя сахаджа ёгі (МСЁ) паказала, што яна ўнікальная, таму што яна спантанная, простая і нязмушаная. Такія асаблівасьці медытацыі метадам сахаджа ёгі зрабілі яе прымальнай, прыемнай і папулярнай сярод дзяцей, а таксама школьных настаўнікаў. Ён таксама аказаўся эфектыўным для настаўнікаў , каб збалансаваць працу і асабістае жыццё,, каб даць сабе рады з цяжкай нагрузкай па кіраванні і прадастаўленні вучэбнай праграмы ў вызначаныя тэрміны і рабіць гэта якасна.

Розныя ініцыятывы, такія як The Inner Peace Project (www.innerpeaceday.org) і Dhyaandhara[2] (India) прыносяць перавагі агульнай школьнай атмасферы і жыцця дзяцей праз медытацыю Сахаджа-Ёгі ў звычайныя школы.


[1] https://researchingmeditation.org/

[2] Dhyaandhara Study at LMP Intercollege Lucknow India