Слоўнік тэрмінаў
Дхарма
Кодэкс праведных паводзін або справядлівасці як фактар, што падтрымлівае і ўраўнаважвае экалогію і эвалюцыю.
Кундаліні
Скрытая энергія, якая знаходзіцца згорнутай у падставе пазваночніка. Калі яна прачынаецца, гэта дабрадзейная, пяшчотная энергія падымаецца ўверх праз нервовыя спляценні цела і выходзіць праз верх галавы ў раёне цемянной косткі. Гэта энергія адчуваецца як прахалодны подых над галавой, а таксама ў далонях рук.
Саджая Ёга
Слова Саджая азначае "народжаны з табой": саха — "з", джа — "народжаны". Шры Матаджы тлумачыць: "Саджая таксама значыць 'спантанны', бо гэта жывая сіла, якая ўсё ажыццяўляе. У нас ёсць жывая сіла, якая ператварыла нас з амёбы ў чалавека. І ёсць ячшэ ўнутраная сіла, якая павінна злучыць нас з Боскім. Гэта сапраўдны сэнс слова 'Ёга'. І кожны чалавек мае права з’яднацца з гэтай усюдыіснай сілай. Гэта апошні прарыў у нашай эвалюцыі."
Медытацыя Саджая Ёгі
Гэта практыка, якая дапамагае захаваць досвед самапазнання — абуджэнне Кундаліні. Дзякуючы медытацыі Саджая Ёгі чалавек можа злучыцца са сваёй сапраўднай сутнасцю і ўвайсці ў стан унутранага спакою і цішыні думак. Менавіта гэта і ёсць сапраўднае значэнне ёгі — еднасці. Пры рэгулярнай практыцы гэты стан бездумнай усвядомленасці становіцца натуральным, адкрываючы шлях да духоўнага росту.
Сахасрара
Сёмая энергетычная кропка, якая знаходзіцца ў вобласці цемені — на вяршыні галавы. Менавіта праз гэты цэнтр праходзіць энергія Кундаліні ды прыводзіць чалавека ў стан бездумнай усвядомленасці.
Сутнасць (Сапраўднае Я)
У духоўнай традыцыі гаворыцца, што ўнутры кожнага з нас існуе сіла, якая здольная даць самапазнанне — злучыць нас з нашай сапраўднай сутнасцю. Шры Матаджы тлумачыць, што праўда ў тым, што мы — не гэта цела, не гэты розум, не эга і не ўмоўнасці, якія мы набылі. Сутнасць — гэта чысты дух, які жыве ўнутры кожнага. Гэта Сутнасць выпраменьвае святло. Яна дорыць унутраную веліч. Менавіта яна дае нам усе дары чыстай любові, бяспекі і падтрымкі, якія заслугоўвае кожны чалавек.
Самапазнанне
Рэалізаваная еднасць індывідуальнай свядомасці з чыстым і непасрэдным усведамленнем прыроды Сутнасці і Боскага. Гэта не канчатковая кропка духоўнай эвалюцыі, а сапраўдны пачатак. Самапазнанне адкрывае шлях да развіцця, вызваляючы нас ад усіх ідэнтыфікацый з ілюзіямі і абмяжаваннямі, дазваляючы Кундаліні свабодна цячь, усталёўваючы сапраўднае злучэнне з божай сілай і прачынаючы ўсе ўнутраныя самарэгулюючыя магчымасці, якія ёсць у кожным з нас.
Дух
Адлюстраванне Боскага ў кожным з нас, сапраўдная або чыстая Сутнасць. Пасля самапазнання, Дух можа быць адчуты і ўспрыняты ў нашай увазе.
Танкі сістэма
Танкі сістэма — гэта сетка Энергетычных Цэнтраў і каналаў, праз якія працякае ваша ўнутраная энергія. Медытацыя з Саджая Ёгай дапамагае навучыцца адчуваць, разумець і ў рэшце рэшт выкарыстоўваць Танкі сістэму для паляпшэння здароўя, балансу і агульнага дабрабыту. Гэты працэс пачынаецца з прачынанне вашай Унутранай Энергіі, вядомай як Кундаліні.
Усвядомленасць без думак
Стан узмоцненнай усвядомленасці, калі ваш розум расслаблены, але пільны. Калі непажаданыя думкі знікаюць, вашая ўвага канцэнтруецца на цяперашнім моманце. Звычайна, стрэс і стомленасць ўзнікаюць ад думак пра мінулае ці будучыню. Калі думкі ў спакоі, актывуецца натуральная гаючая сіла нервовай сістэмы, якая аднаўляе энергію, баланс і здароўе..
Вібрацыі
Усе жывые істоты — гэта спалучэнне часціц і хваль, якія выпраменьваюць пэўную форму вібрацый, незалежна ад таго, пазітыўныя яны ці адмоўныя. Пазітыўныя вібрацыі з'яўляюцца дабрадзейнымі і пажыўнымі. Пасля атрымання самарэалізацыі, пазітыўныя вібрацыі можна адчуць на цэнтральнай нервовай сістэме ў выглядзе прахалоднага подыху ў далонях і над цемянной косткай. «Вібрацыі — гэта нічога іншага, як Боская любоў», — Шры Матаджы.
Ёга
У адрозненне ад папулярнага меркавання, Ёга не абазначае шэраг практыкаванняў ці асан. На самай справе, ёга азначае "злучаць, аб'ядноўваць". Першыя згадкі пра Ёгу можна знайсці ў Патанджалі Ёга Сутрах, зборніку афарызмаў II стагоддзя да н.э. з Індыі.