Цэласнае здароўе
Тонкая навука ўнутранага аздараўлення
Хоць традыцыйная медыцына ў многіх адносінах з'яўляецца карыснай, яна часта аказваецца неэфектыўнай у глыбокім і доўгатэрміновым лячэнні псіхасаматычных і псіхіятрычных разладаў, паколькі засяроджваецца на ліквідацыі сімптомаў, а не прычын, і лечыць іх ізалявана, а не ў кантэксце цэласнага арганізма.
Шры Матаджы вывучала медыцыну на працягу некалькіх гадоў, пакуль палітычныя падзеі, звязаныя з падзелам Індыі не прымусілі пакінуць яе. Зыходзячы з цэласнай традыцыі, якая прызнавала сувязь паміж духоўнасцю і здароўем, Шры Матаджы прысвяціла час медытацыі, назірала за ўплывам медытацыі на розум і цела.
У гэтым працэсе яна не толькі зноўку адкрыла тонкую энергетычную сістэму каналаў і нервовых спляценняў, якая кіруе чалавечым целам, але і пазнала ключ да гэтай сістэмы: сілкавальную, жаноцкую энергію, якую згадваюць ў старажытнаіндыйскіх пісаннях як Кундаліні. Шры Матаджы вывучала чалавечыя паводзіны і іх ўплыў на энергію Кундаліні і тонкую сістэму. Яна ўбачыла, як незбалансаваныя паводзіны могуць прывесці да фізічных, разумовых або эмацыйных крайнасцяў, тым самым выклікаць праблемы са здароўем.
Шры Матаджы падкрэсліла, што, хоць Сахаджа Ёга мае свае лячэбныя перавагі, аднак мэта яе не лячыць, а абудзіць матчыну энергію і ўсведамленне ў людзях праз самарэалізацыю.
На сваіх канферэнцыях Шры Матаджi прадстаўляла гэтую ўнутраную энергетычную сістэму як гіпотэзу, заклікаючы слухачоў не прымаць яе на веру, а правяраць з адкрытым розумам. У выніку ўсё большая колькасць лекараў і навукоўцаў, якія практыкуюць Сахаджа Ёгу і заўважаюць значныя паляпшэнні ў сваім здароўі, правялі даследаванні ў розных краінах і навуковых кантэкстах. Усе гэтыя даследаванні былі апублікаваны ў рэцэнзаваных медыцынскіх часопісах.
Доктар Рамеш Маноча, аўстралійскі ўрач агульнай практыкі і навуковы супрацоўнік аддзела прыродных тэрапій Каралеўскай бальніцы для жанчын у Сіднеі, паведаміў аб пераканаўчых выніках уплыву медытацыі Сахаджа Ёгі у лячэнні і прафілактыцы такіх захворванняў, як гіпертанія і засмучэнні, злучаныя з менопаузой[1], сімптомаў, выкліканых стрэсам[2], сіндрому дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці[3] і астмы [4]. Ментальнае маўчанне, якое ўстанаўліваецца падчас медытацыі Сахаджа Ёгі, паводле слоў доктара Маначы, "звязана з унікальным патэрнам фізіялагічнай актыўнасці".
Ён удакладняе, што сярод мноства метадаў медытацыі і тэхнік рэлаксацыі толькі медытацыя Сахаджа Ёгі паказала сваю эфектыўнасць з пункту гледжання тэрапеўтычных эфектаў.
У 1996 годзе Шры Матаджы заснавала Міжнародны даследчы і медыцынскі цэнтр Сахаджа Ёгі ў Белапуры, недалёка ад Мумбаі, Індыя. Клініка працягвае абслугоўваць як мясцовых, так і міжнародных пацыентаў, якія атрымліваюць дыягностыку і лячэнне з выкарыстаннем тэхнік Сахаджа Ёгі, акрамя традыцыйнага аюрведычнага і алапатычнага медыцынскага догляду. Лячэнне медытацыяй у Цэнтры здароўя характэрызуецца істотнымі паляпшэннямі якасці жыцця, зніжэннем узроўня трывожнасці і кантролем артэрыяльнага ціску ў параўнанні з традыцыйнай заходняй медыцынай.[5]
Шры Матаджы апісала чалавечую тонкую сістэму як перакуленае дрэва, карані якога знаходзяцца ў мозгу, а галіны і плады - у целе. Карані энергетычнай сістэмы ў целе знаходзяцца ў мозгу і паглынаюць касмічную духоўную энергію, каб сілкаваць галіны дрэва. Гэтыя пастаянныя працэсы зваротнай сувязі паміж тонкай сістэмай у мозгу і энергетычнымі цэнтрамі ў целе падчас медытацыі прыводзяць да прагрэсіўнага балансу і інтэграцыі цела і розуму. Каб гэтае дрэва заставалася здаровым і моцным, трэба зважаць на карані, якія знаходзяцца ў мозгу, і гэтага можна дасягнуць праз практыку медытацыі Сахаджа Ёгі.