Атрымайце Свой Досвед Самарэалізацыі
Вам толькі патрэбна чыстае жаданне
Шры Матаджы - адзіны духоўны гуру ў гісторыі чалавецтва, які дзяліўся досведам самарэалізацыі на масавым узроўні падчас тысячаў публічных праграм ва ўсім свеце. Мільёны атрымалі карысць ад гэтага унікальнага вопыту, і ён стаў паваротным момантам у іх жыцці. Шукальнікі, якія наведваюць праграмы, адчуваюць сваю самарэалізацыю як поўную ўнутраную цішыню, расслаблены фізічны стан і часта цёплы ці прахалодны ветрык на далонях, а бывае і на ўсім целе.
Наступныя крокі дапамогуць вам падрыхтавацца да вопыту самарэалізацыі. Сядзьце зручна з прамой спіной. Спрыяльным будзе, калі вы здымеце абутак, бо Маці-Зямля ўсмоктвае ўсю негатыўную энергію праз ногі.
Пакладзіце абедзве рукі на калені далонямі ўверх. Каб супакоіць блукаючую ўвагу, вы можаце глядзець на выяву Шры Матаджы на экране. Як толькі вы настроіцеся на ўнутраны спакой, паспрабуйце паназіраць за сваімі думкамі.
Калі вы адчуваеце поўную ўнутраную цішыню і, магчыма, адчуваеце лёгкі прахалодны ветрык на сваіх далонях або на галаве ў вобласці крынічкі, ведайце, што вы сталі рэалізаванай душой і натуральным чынам дасягнулі сваёй самарэалізацыі. Гэта вельмі добры старт, а далейшыя крокі дапамогуць вам паглыбіць ваш досвед медытацыі.
Вельмі рэдка бывае, што некаторыя людзі цалкам перажываюць сваю самарэалізацыю перад Шры Матаджы або яе фатаграфіяй, таму карысным будзе скарыстацца кіраўніцтвам па медытацыі для самарэалізацыі, якое Шры Матаджы дэманстравала больш за тысячу разоў па ўсім свеце.
Вы можацце кіравацца Шры Матаджы ў прадстаўленым у суправаджальным відэа. Карысным будзе загадзя азнаёміцца з этапамі, бо ўсё практыкаванне вы будзеце выконваць з заплюшчанымі вачамі. Калі вы будзеце з заплюшчынымі вачэмі, гэта дапаможа вам глыбей адчуць досвед самарэалізацыі і стан медытацыі. Уважліва вывучыце паслядоўнасць ілюстрацый і тэкст ніжэй, каб вызначыць правільнае становішча рукі на целе. Шры Матаджi пакажа вам гэта падчас практыкавання па самарэалізацыі, а таксама вы пачуеце сцвярджальныя фразы для кожнай пазіцыі.
На працягу ўсёй сесіі самарэалізацыі мы будзем размяшчаць правую руку на цэнтрах уздоўж левага боку цела, а далонь левай рукі трэба трымаць адчыненай, як паказана на наступных схемах.
Цяпер, па выкананні практыкавання медытацыі, звярніце ўвагу, ці адчуваеце вы сябе расслабленым, ці вашы думкі супакоіліся ці паступова зніклі. Першым станам медытацыі ёсць свядомасць без думак. Гэта стан чыстага і спакойнага ўсведамлення сябе і наваколля.
Цяпер паглядзіце, ці адчуваеце вы лёгкі прахалодны ветрык на далонях і над галавой, над вобласцю крынічкі. Спачатку можа быць цёпла, што з'яўляецца прыкметай таго, што энергія Кундаліні ачышчае вашу тонкую сістэму. Калі вы будзеце працягваць практыку медытацыі то заўважыце, што з часам цеплыя адчуванні зменяцца на прахалодныя.
Вы можаце адчуць сваю Кундаліні, паклаўшы левую далонь крыху вышэй галавы, затым можна паспрабаваць правай далонню.
Калі вы нічога не адчулі, прычын гэтаму можа быць некалькі. Адна з самых распаўсюджаных - гэта вашая няздольнасць дараваць. Аднак, калі вы шчыра скажаце: "Маці (ці, калі вам зручней, Шры Матаджы), я дарую ўсім" некалькі разоў, гэта значна паспрыяе абуджэнню вашай унутранай энергіі. Паспрабуйце гэтую афірмацую ды зноў праверце, ці адчуваеце вы прахалодны ветрык над сваёй галавой.
Гэта пачатак вашага ўнутранага падарожжа ў новую сферу вечнага духоўнага існавання, якую вы зараз можаце даследаваць у поўным спакоі і гармоніі. Падтрымліваючы такі новы стан свядомасці праз рэгулярныя медытацыі, вы зможаце адчуваць стан вашай уласнай тонкай сістэмы, а таксама стан іншых людзей на кончыках вашых пальцаў і выпраўляць іх з дапамогай духоўнай энергіі (Кундаліні).
Наступныя раздзелы дапамогуць вам даведацца больш пра медытацыю Сахаджа Ёгі, а таксама пра тое, як можна практыкаваць простую медытацыю дома. Раздзел Калектыўная Медытацыя азнаёміць вас з аспектам калектыўнай медытацыі ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Шры Матаджы, там вы знойдзеце адрасы цэнтраў медытацыі Сахаджа Ёгі ва ўсім свеце.