Іда Надзі

Іда Надзі

Жаданні і Эмоцыі

Левы энергетычны канал (званы Іда Надзі на санскрыце), таксама вядомы як канал месяцу, выходзіць з першага цэнтра, чакры Муладхара, і рухаецца ўверх па левым баку цела, завяршае свой шлях на правым баку мозгу, сваёй формай нагадваючы паветраны шар.

Шры Матаджы апісвае гэты паветраны шар як Суперэга, што ўяўляе сабой сховішча ўсіх нашых успамінаў, звычак і ўмоўнасцей. Суперэга таксама кіруе нашымі маральнымі паводзінамі, набытыя намі праз культурныя традыцыі, бацькоўскае выхаванне і атачэнне аднагодкамі.

Суперєга рэагуе, гуляе з намі і нашымі жаданням. Але пасля Рэалізацыі, мы становімся менш падалівыя Суперэга, у ідэале, вызваляемся ад яго.

Радасць - важная якасць, уласцівая збалансаванаму леваму энергетычнаму каналу. Маецца на ўвазе тып радасці не ў сэнсе радасці або хвалявання ад чагосьці; гэта, як правіла, носіць кароткачасовы характар ​​і мае адваротны бок - незадаволенасць або расчараванне, калі справы ідуць не так, як чакалася. Хутчэй, гэта радасць больш чыстай якасці. Шры Матаджы апісвае атрыбут чыстай радасці нашага Духа як тое, што выяўляецца як натуральнае спантаннае пачуццё, не звязана з нашым успрыманнем або чаканнямі. Яно мае вечную прыроду, і нішто не можа пазбавіць чыстага пачуцця радасці. Гэтая якасць чыстай радасці нашага Духа спантанна прыходзіць у нашу свядомасць пасля атрымання самарэалізацыі, потым яе лёгка можна падтрымліваць з дапамогай рэгулярнай медытацыі.

Шры Матаджы ўказала на шэраг праблем, што ўзнікаюць у жыцці, калі левы энергетычны канал блакіруецца. Чалавек з блокамі ў левым канале можа адчуваць эмацыйныя крайнасці. Напрыклад, рэзкія перапады настрою, цыклічныя змены ад захаплення да дэпрэсіі. Таксама можна сутыкнуцца з млявасцю і крайняй пасіўнасцю (т.зв. "сіндром канапавай гародніны").

Падводзячы вынік, левы энергетычны канал уплывае на нашы эмоцыі, пачуцці і жаданні. Ён таксама звязаны з нашымі ўспамінамі і мінулым досведам. Пакуль эмоцыі застаюцца ў межах нормы, мы жывем здаровым і збалансаваным жыццём. Аднак, калі мы перажываем крайнія эмоцыі, такія як дэпрэсія, засмучэнне або меланхолія, неабходна прыняць адпаведныя меры. Тут медытацыя Сахаджа Ёгі паказала добрыя вынікі, многія з якіх былі паспяхова клінічна даследаваны.

Шры Матаджы рэкамендавала даволі простыя і бяспечныя тэхнікі, якія дазваляюць прывесці ў баланс левы бок, усунуць негатыўныя эфекты на эмацыйны і ментальны стан. Рэгулярная медытацыя, рэфлексія стана вібрацыйнай свядомасці і прымяненне прапанаваных Шры Матаджы тэхнік для ачышчэння левага боку, абуджаюць новыя пачуцці радасці і яркае, пазітыўнае стаўленне да жыцця.