ШРЫ МАТАДЖЫ НІРМАЛА ДЭВІ

Жыццё прысвечанае чалавецтву

Шры Матаджы Нірмала Дэві непрыкметна змяніла жыццё многіх людзей. Больш за сорак гадоў яна падарожнічала па ўсім свеце, праводзіла бясплатныя публічныя лекцыі і давала кожнаму магчымасць перажыць вопыт самарэалізацыі — незалежна ад расы, рэлігіі ці жыццёвых абставін. Яна не толькі навучыла людзей перадаваць гэты каштоўны досвед іншым, але і пазнаёміла іх з медытацыйнай практыкай, неабходнай для яго падтрымання, вядомай як Сахаджа-ёга.

Шры Матаджы сцвярджала, што ў кожным чалавеку ад нараджэння закладзены духоўны патэнцыял, які можа абудзіцца спантанна. Яна падкрэслівала, што гэтае абуджэнне, якое называецца самарэалізацыяй, немагчыма купіць. За вопыт самарэалізацыі і навучанне медытацыі Сахаджа-ёгі ніколі не бралі платы і не будуць браць яе ў будучыні.

Унутраная раўнавага і зніжэнне ўзроўню стрэсу, якія прыносіць практыка медытацыі Сахаджа-ёгі, ужо дапамаглі сотням тысяч людзей ва ўсім свеце. Магчымасць хутка і лёгка абудзіць уласную прыроджаную духоўную энергію і адчуць яе дабратворны ўплыў адрознівае Сахаджа-ёгу ад іншых відаў медытацыі. Дзякуючы рэгулярнай практыцы чалавек вучыцца самастойна накіроўваць сваю энергію і аднаўляць парушаную душэўную, фізічную і эмацыянальную раўнавагу і гэтым дасягае стану дабрабыту, спакою і ўнутранай паўнаты.

Акрамя Сахаджа-ёгі, якая сёння распаўсюджана больш чым у 100 краінах, Шры Матаджы заснавала няўрадавую арганізацыю для абяздоленых жанчын і дзяцей, некалькі міжнародных школ з праграмай гарманічнага развіцця асобы, медыцынскія цэнтры, дзе лячэнне праводзіцца з выкарыстаннем метадаў медытацыі Сахаджа-ёгі, а таксама акадэмію мастацтваў, створаную дзеля адраджэння класічных традыцый танца, музыкі і жывапісу.

САХАДЖА ЁГА

Яе унікальнае адкрыццё

ад
унутранай трансфармацыі
да
глабальнай странсфармацыі

learn more >>

Шчыра кажучы, супакою няма ні ўнутры чалавека, ні ў навакольным свеце. І бедныя, і багатыя аднолькава няшчасныя. Паўсюль людзі навобмацак шукаюць рашэнні. На павярхоўным, штучным узроўні інтэлект здольны вырашаць асобныя праблемы, звязаныя з тым, што мы бачым вакол сябе ў небяспечным стане. Але пакуль такім чынам удаецца вырашыць адны праблемы, узнікаюць іншыя. Сапраўднае рашэнне знаходзіцца не ў матэрыяльных абставінах па-за чалавекам, а ўнутры яго — у самім чалавеку. Сапраўдныя і трывалыя рашэнні сучасных праблем можна знайсці толькі праз унутраную калектыўную трансфармацыю людзей. Гэта не нешта немагчымае. Насамрэч гэта ўжо адбылося.

ЗМЕСТ

Шры Мата́джы

З самага маладога ўзросту Шры Мата́джы актыўна цікавілася навакольным светам. Пакуль яе бацькі ўдзельнічалі ў барацьбе за незалежнасць Індыі, Шры Мата́джы, яшчэ дзіцём, брала на сябе адказнасць за гаспадарку. Махатма Гандзі, у ашрам да якога яна часта наведвалася з ранняга ўзросту, прызнаў у ёй духоўны цуд.

даведацца больш

Трансфармацыя грамадства

…Шры Мата́джы прызнала, што ўсе праблемы чалавецтва паходзяць ад няведання свайго сапраўднага ўнутранага патэнцыялу як духоўных істот, і што гэты патэнцыял можна лёгка раскрыць праз самапазнанне. Унутраная трансфармацыя, якая з’яўляецца ключом да трансфармацыі грамадства, стала асновай для ўсіх міжнародных НДА, ініцыяваных Шры Мата́джы.

даведацца больш

Яе публічныя праграмы

Не было ні месца занадта маленькага, ні занадта аддаленага, каб не варта было наведаць. Ад падножжа Гімалаяў да аддаленых раёнаў Аўстраліі; ад Лондана да Стамбула і Лос-Анджэлеса — Шры Мата́джы прысвячала свой час, каб падзяліцца досведам самапазнання з усімі, хто гэтага жадаў…

даведацца больш
SHARE PAGE