Шляхецкая спадчына

Шляхецкая спадчына

Нашчадкі дынастыі Шалівахана

Роўна ў дванаццаць гадзін у дзень веснавога раўнадзенства, 21 сакавіка 1923 года, Нірмала Салвэ нарадзілася ў Чындвары, мястэчку ў геаграфічным цэнтры Індыі. Высакародныя якасці продкаў з ранніх гадоў прасочваліся ў характары Нірмалы.

YouTube player

Бабуля Шры Матаджы, Сахубай Салвэ, валодала якасцямі мужнасці і дабрадзейнасці. На працягу стагоддзяў гэтыя якасці праяўляліся ў сямейнай дынастыі. У 1883 годзе, знаходзячыся на позніх тэрмінах цяжарнасці, Сахубай пры трагічных абставінах страціла мужа. Пад пагрозай з боку яго сваякоў (якія не прымалі тоаго факту, што ён і яго сям'я былі хрысціянамі), Сахубай Салвэ забрала сваіх чацвярых дзяцей і з'ехала. Гэта адбываоася позняй, прасякнутай мусоннымі дажджамі ноччу, непадалёк разлівалася рака.

Дзякуючы моцнай веры, нягледзячы на свой фізічны стан, цяжкое сары, праліўны дождж і набраклую раку,Сахубай Салвэ ўдалося пераправіцца з дзецьмі, а затым іх чакаў 8-кіламетровы шлях да бліжэйшай чыгуначнай станцыі. На досвітку яны селі на цягнік да Уджайна, дома брата Сакхубаі. У гэтых цяжкіх абставінах нарадзіўся Прасад Рао Салве, бацька Шры Матаджы.

Сахубай і яе дзецям прыйшлося перайсці ад жыцця ў багацці і лёгкасці да жыцця надзвычайнай ашчаднасці. Тым ня менш адукацыя дзяцей была перадусім для Сахубай. Яна прышчапіла ім дух самаахвярнасці і адданасці справе: пры адсутнасьці керасіну у доме, дзеці працягвалі сваю заняткі пры вулічных ліхтарах.

Прасад Рао, малодшы, быў асабліва бліскучым студэнтам і атрымліваў стыпендыі на працягу ўсёй сваёй акадэмічнай кар'еры. Ён вывучаў права і паступіў у вядомую фірму ў горадзе Чхіндвара. Неўзабаве пасля гэтага ён ажаніўся, але, на жаль, аўдавеў ва ўзросце 37 гадоў і застаўся з пяцьмі дзецьмі. Нягледзячы на неахвоту, у рэшце рэшт сваякі ўгаварылі яго ажаніцца паўторна, бо клапаціліся пра дабрабыт дзяцей.

Маладая жанчына з Нагпура на імя Карнэлія Каруна Джадхав, была першай жанчынай ў Індыі, якая атрымала дыплом з адзнакай па матэматыцы. Яна таксама ведала санскрыт і вельмі добра разбіралася ў старажытнаіндыйскай культуры. Паколькі яна была вельмі адукаванай, яе бацьку было цяжка знайсці для яе партнёра хаця б роўнай, калі не вышэйшай, акадэмічнай кваліфікацыі.

Праз агульных сяброў Прасад Рао накіраваў прапанову аб шлюбе Карнэліі і яе бацьку. Нялёгка было прыняць рашэнне, прыняць прапанову ўдаўца з пяццю дзецьмі. Аднак яна была ўражана яго розумам і верай у Бога, і яна адчувала глыбокае спачуванне да яго дзяцей, якія засталіся без маці ў маладым узросце. Пара ўзяла шлюб 21 чэрвеня 1920 года.

Мае продкі кіравалі ў гэтым месцы, і гэта была сталіца Шаліванас, званая Праціштхан, якую спрасцілі да Пайтан. Яны былі кіраўнікамі цягам тысяч гадоў.

Яны былі тымі, хто заснаваў дынастыю Шалівахан. Насамрэч, яны звалі сябе Сатваханамі, што азначае “сем Вахан” (транспартныя сродкі). Яны прадстаўлялі сем Ваханаў, якія адпавядаюць сямі чакрам. Гэта дзіўна, наколькі гэта адпавядае Сахаджа.

Прасад Рао і Карнэлія раздзялялі глыбокую любоў да сваёй краіны і яе вялікіх духоўных традыцый і каштоўнасцей. Іх дачцэ Нірмале было ўсяго два гады ў 1925 годзе, калі яны ўпершыню сустрэліся з Махатмай Гандзі, і гэтая сустрэча аказала на іх велізарны ўплыў. Яны прызналі і падтрымалі яго бачанне дасягнення свабоднай Індыі праз шляхам негвалтоўнай барацьбы.

Нягледзячы на тое, што Прасаду Рао быў дадзены тытул брытанцамі і што яны былі хрысціянамі (гэта азначала шмат прывілеяў у часы брытанскага праўлення), ён і яго жонка без ваганняў далучыліся да руху, выразна выклаўшы сваю пазіцыю – нават спальваючы вопратку замежнай вытворчасці на грамадскай плошчы Нагпура. За ўдзел у барацьбе за свабоду яны абое некалькі разоў сядзелі за кратамі і ў сям'і ўзялі за правіла, каб па іх ніхто не плакаў. Свабода Індыі была самым важным, а самаахвяраванне было правілам, а не выключэннем.

YouTube player

Паколькі яе бацькі часта знаходзіліся ў ад'ездзе або ў турме, Шры Матаджы ўзяла на сябе вядзенне хатняй гаспадаркі, каб яе старэйшыя браты і сёстры маглі бесперапынна працягваць навучанне. Тады ёй было восем гадоў.

Праз некалькі гадоў Шры Матаджы была дастаткова дарослая, каб далучыцца да барацьбы за свабоу і заахвочваць аднакурснікаў зрабіць тое ж самае. Брытанцы таксама садзілі яе ў турму і нават катавалі. Але яе дух перажытае не аслабіла. На працягу ўсяго жыцця яна ўвасабляла вечныя каштоўнасці сваіх высакародных продкаў: мужнасць, самаахвярнасць і спагаду.

shri-mataji-nirmala-devi-and-family

1. ^ С. П. Салвэ, 'Мае мємуары' Нью Дэлі: Life Eternal Trust, 2000.